Міхась Машара. Ваколіца сініх балот
Верш чалавека, які жыў каля Ельні яшчэ да вайны
Верш чалавека, які жыў каля Ельні яшчэ да вайны
Апалі на думы мае нагаворы,
вясьняныя шолахі сініх балот.
Люстранае поле - прасторы вазёраў,
дзе ціха сумуе у затоках чарот.
Саджуся пад сосны на берагу дзікім,
гуторыць з вятрамі пад шум асакі.
Пытаецца каня сумуючым крыкам:
калі на вазёры прыдуць рыбакі?..
Тут дваццаць пяць тысяч гэктараў балота
і семьдзесят восем бяз назвы вазер
чакае вякамі людзкога прыходу,
каршун толькі ў небе - вартуе прастор.
Ваўчыха... лісіца... і розная гады
на сініх балотах,- улада ўся.
І краскі,... і песьні,... і сьмерць ідзе радам,
завець небяспека - і радасць жыцця
Багун зацьвіцеў, як сьнягі на балотах,
і сіняя засень пад сосны лягла.
Вясной ўсе жывое шукае пяшчоты,
і радасьці хочыць,... і хочыць цяпла.
Па мхах... па дрыгве і па верасу сінім,
бяз троп і бяз сьцежак праходзіць вясна,
і дрож заплятае у лісьце асіны
і сонцам таргуе ля кожнага пня.
Вярнуліся гусі з далекага краю,
крычаць пераклічам на мху журавы.
І сэрца расьце,... і здаецца згарае
і выславіць хочыцца шолах жывы,-
паняць усю тайну нямую вазераў,
тугу векавую, і сумы балот
і выткаць у песні красу іх узорам,
узорам, што тчэ, ідучы, веснаход.
Міхась Машара
Ваколіца сініх балот.
Май, 1939 г.
Фота: Віктар Малышчыц, YelnyaTrip
© 2024 YELNYATRIP.COM. Все права защищены. Разработка сайта ROMANOV