30-09-2021

INVITE

Восень і фантастычная Ельня.

Прыязджайце падыхаць гаючым паветрам балота і развеяць думкі ў павольным шпацыры паўз дзікае балота. Паляжым на дыване з мяккага сфагнуму і падыхаем насычаным водарам балотных раслін. Добрая нагода, каб абнуліцца і адпусціць тое, што наліпла ў горадзе.

Куды ехаць?

Віцебская вобласць → Шаркаўшчынскі раён → в. Буды (глядзець на мапе) - у гэтым месцы пакідаем аўто і пачынаем вандроўку, туды ж мы вяртаемся ў канцы трыпу.

Адлегласць ад Мінска: 215 км. Час: каля 3 гадзін.

Які расклад?

9:00 - сустракаемся на месцы старта ў в.Буды, снедаем і праходзім інструктаж.
10:00 - выходзім да балота
11:00 - 14:00 - экскурсія на балоце, пройдзем некалькі кіламетраў углыб Ельні
14:00 - зладзім пікнік у маляўнічым месцы
17:00 - вернемся ў месца старта

Таймлайн прыкладны і можа рэгулявацца группай

Колькі каштуе паход на Ельню?

210 BYN на групу ад 1 да 8 чалавек

Уключана: суправаджэнне гіда

Асобна можна замовіць арганізацыю гарачага харчавання, трансфэр з Мінска ці вытапленую вясковую лазню пасля трыпа (наша рэкамендацыя!). 

Вазьміце з сабой:

абутак - боты да калена з ПВХ, берцы з ткані ці рыбацкія боты з высокімі манжэтамі
штаны - лёгкія, эластычныя, зручныя для працяглай хады
куртка - вятроўка лёгкая
галаўны ўбор - кепка, панама, хустка
ежа - самыя любімыя смакотачкі для перакусаў

Гатовыя да самых незвычайных прыгод?

Браніруйце гэты трып цяпер і да хуткай сустрэчы!

Доступно для бронирования

Забронировать

  • Тур: INVITE
  • Дата тура: 30-09-2021
  • Цена: 210 руб.

Узнай первым

Подпишись на новостную рассылку и будь в курсе последних новостей

© 2021 YELNYATRIP.COM. Все права защищены. Разработка сайта ROMANOV