Прыязжайце на Ельню ў кастрычніку — у час спелых журавін, паходзім не спяшаючыся па затопленых сцежках балота, падыхаем празрыстым восеньскім паветрам і развеем думкі ў самай прыгожай прыроднай лакацыі Беларусі.
Пакуль мы тупаем па мяккіх купінках ад аднаго возера да другога, на беразе ўжо цепліцца лазня — лепшы падарунак для стомленага пасля шпацыру цела, няхай гаючы венік выб`е ўсё благое, што наліпла ў горадзе!
Віцебская вобл. → Шаркаўшчынскі район → в. Буды (глядзець на мапе) - адсюль пачынаюцца нашыя прыгоды.
Адлегласць ад Мінска: 215 км. Час у дарозе: каля 3 гадзін.
6:00 - 09:00 - трансфэр Мінск-Ельня, прыбыццё ў месца старта в.Буды
09:00 - 10:00 - снедаем і праходзім інструктаж, выходзім на болота
10:00 - 15:00 - экскурсія на балоце, пройдзем некалькі кілометраў углыб Ельні з прыпынкамі на адпачынак
15:00 - 16:00 - вяртаемся ў месца старта, абедаем
16:00 - 19.00 - вясковая лазня на беразе возера з венікамі
19:00 - 22:00 - дарога дадому
Таймлайн прыкладны і можа карэктавацца па абставінах.
2180 BYN на каманду 17 чалавек
Уключана:
абутак - боты да калена ці рыбацкія боты (можна арэндаваць у нас) + запасныя шкарпэткі
штаны - легкія, эластычныя, зручныя для доўгай хады.
куртка - вятроўка лёгкая
галаўны ўбор - кепка, панама, хустка
ежа - самыя ўлюбёныя смакотачкі і напоі для прывалаў на шляху
для лазні - рушнік, тапачкі і купальнік.
Гатоў да прыгод на балоце?
Тады браніруй гэты трып цяпер і да хуткай сустрэчы!
Мы подготовили подарочные сертификаты, а Вам остаётся выбрать подходящий подарок.
Подробнее© 2023 YELNYATRIP.COM. Все права защищены. Разработка сайта ROMANOV